Беларуская Служба

У Літве распачаліся буйныя вайсковыя вучэнні «Жалезны воўк -2»

12.10.2021 14:36
У ходзе вучэнняў будзе ацэнена здольнасць выконваць аперацыі атакі, абароны ды іншыя ваенныя аперацыі дыслакаванымі ў Літве Сіламі перадавога базавання НАТА.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Alexandros Michailidis

Амаль два тыдні на палігоне ў Пабрадзе і вакол яго ў вучэннях будуць прымаць удзел больш за 3 тыс. вайскоўцаў з Літвы і іншых 12 краінаў блоку НАТА і партнёраў, паведамілі ўзброеныя сілы Літвы.

У вучэннях, якія распачаліся 12 кастрычніка, таксама возьме ўдзел амаль 1 тыс. адзінак ваеннай тэхнікі: танкі Leopard і Abrams, баявыя машыны пяхоты Marder, CV 90, VCI Pizarro, БТР Stryker, Fuchs і Boxer, самаходныя артылерыйскія гаўбіцы PzH2000, транспарт тылавога забеспячэння і адміністрацыйнага прызначэння.

У ходзе вучэнняў будзе ацэнена здольнасць выконваць аперацыі атакі, абароны ды іншыя ваенныя аперацыі дыслакаванымі ў Літве Сіламі перадавога базавання НАТА, Штаба Батальёна мотапяхоты ім Альгірдаса, які ўваходзіць у брыгаду Gelezinis Vilkas і роты разведкі.

iar/эж

Літва: Гібрыдная атака Беларусі ў цяперашні час накіраваная ў асноўным супраць Польшчы

02.10.2021 11:45
Вільня паведамляе, што цягам апошніх тыдняў сітуацыя на літоўска-беларускай мяжы стабілізавалася.