Беларуская Служба

Прэм'еры V4 і прэзідэнт Егіпту абмеркавалі міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю

12.10.2021 13:35
Сярод тэм, закранутых на сустрэчы ў фармаце V4+Егіпет, былі таксама пытанні барацьбы з тэрарызмам, адносіны Еўразвяза з Егіптам.
  V4+, , 12  2021
Удзельнікі саміту V4+Егіпет, Будапешт, 12 кастрычніка 2021 года PAP/Albert Zawada

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што праблемы, звязаныя з міграцыяй, трэба вырашаць, дапамагаючы на месцах. У Будапэшце кіраўнік польскага ўрада гутарыў аб міграцыі з прэмʼерамі краін Вышаградскай групы (апроч Польшчы, Чэхія, Славаччына і Вугоршчына) і прэзідэнтам Егіпта Абдэлем Фатахам аль-Сісі.

Пасля перамоваў Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што група V4 шануе Егіпет за дапамогу ў абароне паўднёвай мяжы ЕЗ ад міграцыйнага ціску:

- Трэба дапамагаць краінам, які могуць быць патэнцыйным «рэзервуарам» для вялікай міграцыі. Трэба дапамгаць у эканамічным развіцці. Вышаградская група хоча гэта рабіць. Егіпет змог перадухіляць вялікія міграцыны хвалі і гэта трэба цаніць.

Сярод тэм, закранутых на сустрэчы ў фармаце V4 + Егіпет, былі таксама пытанні барацьбы з тэрарызмам, адносіны Еўразвяза з Егіптам і падтрымка ЕЗ у эканамічным развіцці гэтай арабскай краіны.

iar/эж

Польшча падзякавала Вышаградскай групе за падтрымку ў міграцыйным крызісе

11.10.2021 12:42
Памежная варта Польшчы за мінулыя суткі аднатавала 538 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы. 

Штурм польскай мяжы працягваецца

12.10.2021 12:23
Дзеянні Варшавы па перадухіленні міграцыйнага крызісу знаходзяць поўную падтрымку ў Брусэлі.