Беларуская Служба

Нямецкі эксперт крытыкуе ролю Суда Еўрасаюза

13.10.2021 17:27
«Я падзяляю пазіцыю Канстытуцыйнага трыбунала Польшчы і Германіі», – кажа былы выкладчык палітычнай эканомікі ў Манхаймскім універсітэце Роланд Вобель.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

Суд Еўрапейскага Саюза не можа выносіць рашэнні аб межах кампетэнцыі ЕС. Гэта роля судовай сістэмы дзяржаў-членаў, лічы былы выкладчык палітычнай эканомікі ў Манхаймскім універсітэце Роланд Вобель (Roland Vaubel). Каментуючы пастанову Канстытуцыйнага суда Польшчы, эксперт адзначае, што аналагічны прысуд вынес Канстытуцыйным суд Германіі.

«Я падзяляю пазіцыю Канстытуцыйнага суда Германіі і Польшчы, што судзіць аб інтэрпрэтацыі кампетэнцый ЕС не можа Суд ЕС, а толькі адпаведныя суды дзяржаў-членаў супольнасці. Гэта лагічна і гэта наступства таго, што гэта дзяржавы-члены перадалі кампетэнцыі на ўзровень ЕС», – сцвярджае Вобель, які займаецца міжнароднай валютнай палітыкай і міжнароднымі арганізацыямі.

«Былы старшыня Федэральнага канстытуцыйнага суда ў Карлсруэ Андрэас Фоскуле(Andreas Vosskuhle) правільна сказаў, што кампетэнцыі Суда ЕС па інтэрпрэтацыі межаў кампетэнцый ЕС дэ-факта азначала б узнікненне «звышдзяржавы ЕС», – падкрэслівае нямецкі навуковец.

У мінулы чацвер (7 кастрычніка) Канстытуцыйны суд Польшчы, разгледзеўшы заяву прэм'ер -міністра Матэвуша Маравецкага, пастанавіў, што еўрапейскія нарматыўныя акты, у якіх органы Еўрапейскага саюза дзейнічаюць па-за межамі паўнамоцтваў, даручаных ЕС Польшчай, супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Польшча.

tvp.info/аз