Беларуская Служба

500 ліванскіх сем'яў пазбегнуць высялення дзякуючы дапамозе Польшчы

19.10.2021 09:40
Дапамога дафінансоўваецца ўрадам Польшчы.
ЛіванPAP/EPA/WAEL HAMZEH

Пяцьсот семʼяў з Лівана атрымаюць чарговы транш дапамогі з Польшчы. Дзякуючы гэтаму яны пазбегнуць высялення перад надыходзячай зімой. Ліван перажывае найгоршы эканамічны крызіс за некалькі дзесяцігоддзяў. Ад гэтага пакутуюць як ліванскія, так і сірыйскія бежанцы.

Польскі цэнтр міжнароднай дапамогі, які больш за дзесяць гадоў дапамагае сірыйскім бежанцам у Ліване, ахвяруе грошы на арэнду паўтысячы семʼяў. Дапамога дафінансоўваецца ўрадам Польшчы.

Велізарны фінансавы крызіс у Ліване прывёў да таго, што больш за палову насельніцтва жыве на мяжы беднасці. Паводле дадзеных ААН, вартасць мясцовай валюты ўпала на 90 працэнтаў за мінулы год, і 60 працэнтаў семʼяў Лівана павінны пазычаць грошы, каб купіць прадукты.

Крызіс пагоршыў становішча сірыйскіх бежанцаў, якія збеглі ў Ліван у апошнія гады. 99 працэнтаў з іх у цяперашні час беспрацоўныя і без сродкаў для жыцця. Польскія арганізацыі амаль дзесяцігоддзе дапамагаюць сірыйцам у Ліване.

ав

Вывяржэнню вулкану на Канарскай выспе Пальма не бачна канца

18.10.2021 12:34
З пачатку вывяржэння 19 верасня патокі лавы спустошылі 742 гектары зямлі і знішчылі каля 2 тысяч будынкаў на востраве.