Беларуская Служба

СААЗ: Пандэмія Covid-19 працягнецца на год даўжэй

21.10.2021 12:06
Пераважная большасць доз прэпаратаў супраць каранавіруса выкарыстоўвалася ў краінах з высокім і сярэднім узроўнем даходу.
Аэрапорт у Тайландыі PAP/EPA/RUNGROJ YONGRIT

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) абвясціла, што пандэмія Covid-19 працягнецца на год даўжэй, чым магла б, калі б бяднейшыя краіны свету атрымалі неабходную колькасць вакцын.

«Пандэмічны крызіс можа лёгка зацягнуцца ў 2022 год», – сказаў доктар Брус Эйлвард, дарадца генеральнага дырэктара СААЗ, якога цытуе ў чацвер ВВС.

Афрыка атрымала толькі 2,6% усіх вакцыны супраць COVID-19. Пераважная большасць доз прэпаратаў супраць каранавіруса выкарыстоўвалася ў краінах з высокім і сярэднім узроўнем даходу.

Доктар Эйлвард заклікаў заможныя краіны «падвесці вынікі сваіх абавязацельстваў на сустрэчах па донарстве вакцын, такіх як саміт G7».

ав

У Польшчы больш новых інфекцый, чым прагназавалі эксперты

20.10.2021 16:29
За суткі ў краіне былі пацверджаныя больш за 5,5 тысяч новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі.