На дацкім востраве Зеландыя завяршылася аперацыя па вывадзе падводнай часткі Балтыйскай трубы на бераг, аб гэтым паведамлялася ў чацвер на Твітары праекта.
«У працы было задзейнічанае судна Castoro 10, якoe завершыць пракладку апошняга ўчастка трубы ў моры», – чытаем у паведамленні.
Нагадваем, за будаўніцтва марскога ўчастка Baltic Pipe адказвае польская кампанія Gaz-System.
Аналагічная аперацыя на польскім узбярэжжы каля Пагажэліцы была завершана ў першай палове верасня.
Baltic Pipe – гэта стратэгічны праект, які павінен стварыць новы маршрут паставак прыроднага газу з Нарвегіі на рынкі Даніі і Польшчы і далей у суседнія краіны. Газаправод зможа адправіць 10 мільярдаў кубаметраў прыроднага газу ў год у Польшчу і 3 мільярды кубаметраў з Польшчы ў Данію. Труба павінна быць гатовая да запуску 1 кастрычніка 2022 года. Інвестарамі з'яўляюцца аператары: дацкі Energinet і польскі Gaz-System.
energetyka24.com/аз