Беларуская Служба

Рада бяспекі Украіны: З-за COVID-19 штодня ў краіне можа паміраць нават тысяча пацыентаў

23.10.2021 17:29
Выратаваць сітуацыю можа толькі масавая вакцынацыя грамадзян, перасцерагаюць прадстаўнікі рады.
Здымак мае ілюстрацыйны характарParentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рада бяспекі Украіны прагназуе нават тысячу смерцяў з-за COVID-19 удзень. Надоечы Міністэрства аховы здароўя Украіны зафіксавала рэкордную колькасць новых інфекцый з пачатку пандэміі і найбольшую колькасць смерцяў з-за COVID-19.

23 785 новых інфекцый і 614 смерцяў за суткі, гэта паводле прэс-сакратара рады, пачатак піку наступнай хвалі пандэміі.

Аляксей Данілаў падкрэсліў, што колькасць пацыентаў, якія памруць ад каранавіруснай інфекцыі, можа перавысіць тысячу ў дзень. Выратаваць сітуацыю можа толькі масавая вакцынацыя грамадзян.

«Ва Украіне ёсць дастатковая колькасць розных вакцын. Аднак калі колькасць людзей, якія прымаюць прэпараты, не дасягне 350-400 тысяч у дзень, паўстане вельмі вялікая праблема», – дадаў Данілаў.
У цяперашні час у краіне поўны цыкл вакцынацыі прайшлі больш за 16% украінцаў.

IAR/аз

Літва абвастрае эпідэмічныя абмежаванні

22.10.2021 11:29
З сённяшняга дня без кавіднага сертыфіката не можна будзе ўвайсці нават у аптэку.