Беларуская Служба

Нямеччына ўзмацняе ахову мяжы з Польшчай

24.10.2021 10:41
Пачынаючы са жніўня, у Нямеччыне назіраецца лавінападобны рост колькасці нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць з Польшчы.
Niemcy chcą wprowadzić ograniczenia dla przyjeżdżających do kraju
Niemcy chcą wprowadzić ograniczenia dla przyjeżdżających do krajuRostislav Král/ Shutterstock

Нямеччына ўзмоцніць ахову мяжы з Польшчай, заявіў кіраўнік МУС ФРГ Хорст Зэхофер у інтэрв'ю выданню Bild am Sonntag, якое выходзіць у нядзелю, 24 кастрычніка.

Паводле Зээхофера, у раёны, якія мяжуюць з Польшчай, ужо адпраўленыя восем дадатковых паліцэйскіх падраздзяленняў. Пры неабходнасці кантроль памежнай лініі, якая праходзіць па лясных масівах, будзе яшчэ ўзмоцнены, падкрэсліў міністр. Ён таксама ўхваліў будаўніцтва загараджальнага плота на мяжы Польшчы і Беларусі.

Як адзначыў Зээхофер, існуючы цяпер памежны кантроль на мяжы з Аўстрыяй будзе падоўжаны яшчэ на шэсць месяцаў, аб чым Нямеччына паведаміла Брусель. «Калі абстаноўка на германа-польскай мяжы не палегчыцца, нам прыйдзецца разгледзець магчымасць увесці аналагічныя меры, скаардынаваўшы іх з Польшчай і ўладамі федэральнай зямлі Брандэнбург», – заявіў палітык.

Пачынаючы са жніўня, у Нямеччыне назіраецца лавінападобны рост колькасці нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць з Польшчы. Віной усяму – развязаны рэжымам Лукашэнкі міграцыйны крызіс.

паводле dw/эж


Уздоўж усходняй мяжы Польшчы праходзяць манеўры Войскаў тэрытарыяльнай абароны

23.10.2021 15:29
Манеўры запланаваныя ў памежнай зоне, але не на тэрыторыі, ахопленай надзвычайным становішчам, кажа палкоўнік Марэк Петшак.

Учора Памежная служба зафіксавала 457 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю

23.10.2021 18:32
У гэтым месяцы адбылося больш за 12 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссi.