Беларуская Служба

Славацкія лекары заклікаюць прышчапляцца супраць каранавіруса

08.11.2021 18:53
Лекары, якія працуюць у «ковідных» аддзяленнях, падкрэслілі, што ў лякарні паступае ўсё больш маладых пацыентаў.
Ілюстрацыя Фота: PAP/EPA/BIONTECH SE / HANDOUT

Больш за 1300 славацкіх лекараў заклікалі да вакцынацыі супраць COVID-19. У сувязі з абвастрэннем эпідэмічнай сітуацыі славацкі ўрад разглядае магчымасць узмацнення жорсткасці эпідэмічных абмежаванняў.

Славацкія лекары, якія працуюць у «ковідных» аддзяленнях, падкрэслілі, што ў лякарні паступае ўсё больш маладых пацыентаў. Заклік вакцынавацца зачытаў лекараў Петар Сабака:

- Кожны дзень мы глядзім у вочы людзям, якія не могуць дыхаць. Яны пытаюцца нас, чаму менавіта яны прайграюць бой з ковідам. Так сталася пераважна таму, што яны не хацелі вакцынавацца.

Адсотак вакцынаваных супраць COVID-19 у Славаччыне па-ранейшаму застаецца адным з самых нізкіх у Еўрапейскім Звязе. Цалкам курс вакцынацыі прайшлі 45% насельніцтва. З 8 лістапада ў амаль палове славацкіх акругаў уведзена самая высокая ступень эпідэмічнай небяспекі і звязаныя з ёй санітарныя абмежаванні.

iar/эж

Толькі 0,17% прышчэпленых грамадзян заразіліся каранавірусам

22.10.2021 19:38
На сённяшні дзень у Польшчы двума кампанентамі прышчэплена 46%.

Больш за 7 тысяч новых выпадкаў каранавіруса выяўлена ў Польшчы

08.11.2021 11:58
У параўнанні з мінулым тыднем, колькасць новых выпадкаў каранавіруса вырасла на 50%