Групы мігрантаў з Блізкага Усходу знаходзяцца на ўзроўні Капчамецкай пушчы, каля населенага пункта Кадыш Гродзенскай вобласці, піша Delfi.
Паводле выдання, групу з 500 чалавек сюды даставілі з таго месца, дзе напярэдадні сабралася вялікая група мігрантаў ля мяжы з Польшчай. Нелегалы разбілі лагер ля літоўскай мяжы, некаторыя з іх групамі спрабавалі прабрацца на літоўскую тэрыторыю мінулай ноччу (усяго за мінулыя суткі на тэрыторыю Літвы спрабавалі патрапіць 73 нелегалы). А з 24.00 да 8.00 9 лістапада ў Літву спрабавалі прайсці 82 мігранты.
Літоўскія ўлады задумваюцца, ці не ўвесці на памежнай тэрыторыі з Беларуссю надзвычайнае становішча.
ав