Беларуская Служба

Кіраўнікі дыпламатыі краін ЕС прымуць рашэнне аб санкцыях супраць Беларусі

15.11.2021 08:31
Гаворка ідзе пра каля 30 чалавек і кампаній, у тым ліку авіякампаніі і турыстычныя агенцтвы, якія арганізуюць працэдуру перавозкі мігрантаў у Еўропу.
Сцяг Еўрапейскага СаюзаPhoto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння ў Бруселі сустракаюцца міністры замежных спраў краін Еўрасаюза. Палітыкі прымуць новыя крытэрыі, якія дазволяць пашырыць санкцыі супраць беларускага рэжыму за выкарыстанне мігрантаў у гібрыдных дзеяннях на мяжы ЕС.

Аб тым, хто будзе ўнесены ў «чорны спіс», краіны-членны супольнасці вырашаць пазней. Гаворка ідзе пра каля 30 чалавек і кампаній, у тым ліку авіякампаніі і турыстычныя агенцтвы, якія арганізуюць працэдуру перавозкі мігрантаў у Еўропу.

«Важна, каб рэжым Лукашэнкі зразумеў, што яму прыйдзецца плаціць за свае паводзіны» – заявіла нядаўна ў Вашынгтоне кіраўнічка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Гэта будзе пяты санкцыйны пакет, а пасля яго прыняцця пачнецца распрацоўка чарговага.

Нагадваем, пагроза санкцый прычынілася да таго, што турэцкія авіялініі ўжо спынілі прадаваць білеты мігрантам і арганізоўваў рэйсы ў Мінск разам з беларускім перавозчыкам «Белавія». Увечары да міністраў замежных спраў Еўрасаюза далучaцца міністры абароны краінаў-членаў.

Апрача таго да паседжання, прысвечанага Беларусі, Польшча арганізоўвае сустрэчу кіраўнікоў дыпламатыі членскіх краінаў з міністрам замежных спраў Украіны. Сярод тэм – адносіны Еўрасаюза з Украінай і сітуацыя на вонкавай мяжы супольнасці.

IAR /аз

Заходнія члены Рады Бяспекі ААН і ЗША асудзілі беларускі рэжым

12.11.2021 08:01
«Мы заклікаем беларускія ўлады пакласці канец гэтай бесчалавечнай дзейнасці», – чытаем у адмысловай рэзалюцыі.

Еўракамісія прапанавала прызначыць 25 млн еўра з бюджэту ЕС на 2022 год на ахову мяжы з Беларуссю

12.11.2021 10:01
Аднак грошы з супольнага бюджэту не могуць быць прызначаныя на будаўніцтва сцяны, бо на гэта няма дазволу Ерўракамісіі.