Амбасада Польшчы ў Тэгеране паведаміла, што неўзабаве ў Іран паступіць адзін мільён дозаў вакцын супраць каранавіруса з Польшчы. Гэта чарговая гуманітарная дапамога ў выглядзе вакцыны супраць каранавіруса, якую Польшча планава перадае іншым краінам, дзе вакцын не стае.
Паводле інфармацыі польскіх дыпламатаў, адзін мільён доз вакцыны вытворчасці кампаніі AstraZeneca будзе дастаўлены ў Іран у суботу, 16 кастрычніка. Гэта стане чарговым укладам Польшчы ў барацьбу з пандэміяй каранавіруса. Іран з'яўляецца адной з краін, найбольш пацярпелых з-за каранавіруса на Блізкім Усходзе.
Хоць мясцовыя ўлады заяўляюць, што іранскія навукоўцы вырабілі сваю эфектыўную вакцыну супраць каранавіруса, аднак да гэтага часу цалкам прышчэплена толькі 20 насельніцтва. З пачатку эпідэміі памерлі 123 тысячы іранцаў, а больш за 5,5 млнзаразілася.
За апошнія месяцы Польшча ўжо перапрадала Тайваню 400 тысяч доз вакцыны AstraZenecca, а вакцыны вытворчасці Pfizer/BioNTech былі перапрададзены, у прыватнасці, Іспаніі, Партугаліі і Аўстраліі. Нягледзячы на трагічнае эпідэмічнае становішча ў Беларусі, рэжым Лукашэнкі адмовіўся ад такой дапамогі.
iar/эж