Беларуская Служба

Канада і Украіна разам пабудуюць касмадром

20.11.2021 11:00
Праект прадугледжвае стварэнне на атлантычным узбярэжжы правінцыі Новая Шатландыя камерцыйнага касмадрома для ракеты-носьбіта «Цыклон-4М».
Ziemia widziana z pokładu ISS (zdj. ilustracyjne)
Ziemia widziana z pokładu ISS (zdj. ilustracyjne)Dima Zel/ Shutterstock

Кіраўнік Дзяржаўнага касмічнага агенцтва Украіны Уладзімір Тафтай паведаміў, што Канада і Украіна пачынаюць будаўніцтва касмапорта ў правінцыі Новая Шатландыя (Канада).

Праект прадугледжвае стварэнне на атлантычным узбярэжжы правінцыі Новая Шатландыя камерцыйнага касмадрома для ракеты-носьбіта «Цыклон-4М» распрацоўкі і вытворчасці ўкраінскіх ДП «КБ Паўднёвае» і ДП па «Паўднёвы машынабудаўнічы завод». Праект будзе рэалізоўваць канадская кампанія Maritime Launch Services Ltd (MLS).

Каманднаму цэнтру будучай касмічнай пускавы пляцоўкі будзе прысвоена імя Аляксандра Дзегцярова – былога кіраўніка КБ «Паўднёвае».Будаўніцтва плануецца пачаць у канцы года, а першы касмічны палёт запланаваны праз два гады.

iar/эж

Швецыя плануе выслаць войскі ва Украіну

18.11.2021 16:12
Расійская амбасада пратэстуе ды нагадвае пар падзеі 300-гадавой даўніны.