Беларуская Служба

У Еўропе чарговая хваля пратэстаў супраць эпідэмічных абмежаванняў

21.11.2021 10:05
Праціўнікі абмежаванняў дэманстравалі ў Аўстрыі, Італіі і Харватыі, а ў Нідэрландах зноў успыхнулі беспарадкі.
Пратэст у цэнтры Заграба PAP/EPA/ANTONIO BAT

Чарговая хваля пратэстаў супраць новых абмежаванняў Covid пракацілася па Еўропе. Праціўнікі абмежаванняў дэманстравалі ў Аўстрыі, Італіі і Харватыі, а ў Нідэрландах зноў успыхнулі беспарадкі.

Галандцы пратэставалі другую ноч пасля таго, як урад краіны ўвёў частковае закрыццё на тры тыдні. Гэтым разам сутычкі з паліцыяй прайшлі ў Гаазе. Дэманстранты закідалі функцыянераў камянямі і феерверкамі, а на вуліцах горада падпальвалі ровары. Міліцыя сілай разагнала пратэстоўцаў, а ў горадзе ўвялі надзвычайнае становішча. Беспарадкі былі і ў некалькіх іншых галандскіх гарадах. Напярэдадні дэманстрацыя супраць Covid у Ратэрдаме перарасла ў гвалтоўныя беспарадкі. Паліцыя адкрыла агонь па дэманстрантах.

Дзясяткі тысяч людзей таксама пратэставалі ў Вене пасля таго, як урад абвясціў аб поўным закрыцці і першым у Еўропе абвясціў абавязковую вакцынацыю супраць COVID-19.

Харваты пратэставалі ў Заграбе з-за ўвядзення абавязковых прышчэпак для работнікаў бюджэтнай сферы.

У Рыме італьянцы выйшлі на вуліцы ў старажытным Circus Maximus супраць сертыфікатаў Covid, якія патрабуюцца ў грамадскіх месцах і на працы.

Уначы таксама ўспыхнулі беспарадкі на карыбскім востраве Гвадэлупа, які належыць Францыі. Падчас дэманстрацый супраць увядзення сертыфікатаў Сovid былі разрабаваныя дзесяткі крамаў і падпаленыя некалькі будынкаў. Па словах французскага ўрада, удзельнікі беспарадкаў ужылі зброю супраць праваахоўных органаў. Улады краіны накіроўваюць на востраў дадатковыя сілы паліцыі і заяўляюць пра цвёрдую рэакцыю.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляе, што колькасць каранавірусных інфекцый у Еўропе пастаянна расце. Яна заклікае еўрапейскія краіны супрацьстаяць эпідэміі – увесці абавязак нашэння маскі і вакцынацыю, а таксама выкарыстоўваць сертыфікаты Covid. У той жа час ён папярэджвае, што да вясны колькасць смерцяў у Еўропе можа павялічыцца на паўмільёна чалавек, калі не будуць прыняты адпаведныя меры.

ав