Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская выступіла ў Еўрапарламенце

24.11.2021 15:22
Палітык залкікала захад да больш рашучых дзеянняў у дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
.     , , , 24  2021
С. Ціханоўская прамаўляе ў Еўрапейскім Парламенце, Страсбург, Францыя, 24 лістапада 2021 года Крыніца: PAP/EPA/JULIEN WARNAND / POOL

Пераможца прэзідэнцкіх выбараў у Белапусі заклікала еўрапейскіх палітыкаў да больш рашучых дзеянняў для вырашэння палітычнага крызісу ў Беларусі. «Цяпер у Беларусі больш палітычных зняволеных, чым прысутных тут. 882 маіх суайчынніка былі пазбаўленыя волі за ажыццяўленне сваіх базавых палітычных правоў», – заявіла палітык.

Святлана Ціханоўская адзначыла, што беларусы за год паспелі ўбачыць: Еўропа не толькі гаворыць, але і робіць. Яна звярнула ўвагу на працу еўрапейскіх дыпламатаў, план дапамогі дэмакратычнай Беларусі, зацверджаны Еўракамісіяй, падтрымку палітвязняў. Адначасова Ціханоўская залкікала захад да больш рашучых дзеянняў у дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі:

-Ці не пара Еўропе прадэманстраваць сваю прыхільнасць гэтым каштоўнасцям у рэальных дзеяннях? Ці адважыцца адзіная Еўропа распачаць рашучыя дзеянні цяпер? Ці варта пачакаць яшчэ адзін год? Паважаныя дамы і спадары, у нас няма яшчэ аднаго года. Ні ў Беларусі, ні ў Еўропы.

Ціханоўская распавяла еўрадэпутатам аб асноўных рэпрэсіўных дзеяннях беларускіх уладаў, у тым ліку аб прысудзе журналісткам Дар'і Чульцовай, Кацярыне Андрэевай, лёсах Вітольда Ашурка, Дзмітрыя Стахоўскага, Сцяпана Латыпава, прысудах Віктару Бабарыка, Марыі Калеснікавай, гісторыі Крысціны Ціманоўскай, Андрэя Зэльцэра, ціску на медыя, у тым ліку TUT.by, закрыцці недзяржаўных арганізацый, інцыдэнце з Ryanair.

Ціханоўская падкрэсліла, што ЕЗ распачаў рашучыя крокі ў дачыненні да беларускага рэжыму толькі пасля пасадкі борта Ryanair. «Наша барацьба за свабоду – гэта ваша барацьба таксама. Толькі выступаючы разам і дзейнічаючы рашуча, дэмакратычныя краіны могуць выстаяць», – пераконвала Святлана Ціханоўская.

паводле reform.by/эж

С. Ціханоўская: Барэль званіў Макею, каб яго папярдзіць, а не пачаць дыялог

15.11.2021 07:12
«Рэжым страціў кантроль над сітуацыяй з міграцыйным крызісам настолькі, што ЕС бярэ дапамогу мігрантам на мяжы ў свае рукіу».

«Лукашэнка разумее толькі мову сілы»

22.11.2021 16:06
У Вене прайшла канферэнцыя па Беларусі.