Беларуская Служба

Еўрапейскае агенцтва па леках ухваліла вакцыну для дзяцей ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў

25.11.2021 15:34
Для дзяцей гэтага ўзросту падрыхтавалі іншую вакцыну, чым дарослым. Яе доза з’яўляецца меншай. 
  Covid-19
Вакцынацыя ад Covid-19Foto: PAP/Jakub Kaczmarczyk

Еўрапейскае агенцтва па леках ухваліла выкарыстанне вакцын Comirnata для дзяцей ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў, паведаміў сёння Марка Кавалеры, кіраўнік аддзела інфекцыйных лекаў і вакцын EMA. Гэта прэпарат ад кампаніі Pfizer/BioNTech.

Для дзяцей гэтага ўзросту падрыхтавалі іншую вакцыну, чым дарослым. Яе доза з’яўляецца меншай. Даследаванне агенцтва лекаў паказвае, што вакцына бяспечная для дзяцей. Між тым, выпадкі цяжкага заражэння COVID-19 у зусім маладых людзей назіраюцца ва ўсіх еўрапейскіх краінах. Акрамя таго, як адзначае EMA, вакцынацыя як мага большай часткі насельніцтва неабходная для дасягнення калектыўнага імунітэту.

Цяпер кожная дзяржава-член сама вырашае, калі і як будуць даступныя вакцыны для дзяцей. Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі заявіў на гэтым тыдні, што Польшча гатова неўзабаве пачаць вакцынацыю дзяцей ад 5 гадоў.

Сёння Еўрапейскае агенцтва па леках таксама пацвердзіла, што вакцынацыя супраць COVID бяспечная для цяжарных жанчын і забяспечвае абарону як маці, так і дзіцяці.

ав