Беларуская Служба

Вярхоўны суд Расіі абвясціў паўзу ў справе па ліквідацыі «Мемарыялу»

25.11.2021 17:37
Падчас слуханняў у зале прысутнічалі дыпламаты з 20 краін, у тым ліку з Польшчы.
Суд над «Мемарыялам» PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Вярхоўны суд Расіі абвясціў паўзу ў справе па ліквідацыі «Мемарыялу» да 14 снежня. Запыт накіравала Генеральная пракуратура. У абарону асацыяцыі выступілі расійскія інтэлектуалы і праваабаронцы, у тым ліку лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Міхаіл Гарбачоў і Дзмітрый Муратаў. З сумеснай заявай на гэты конт таксама выступілі прэзідэнты Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

У першы дзень працэсу прадстаўнікі Генпракуратуры і Міністэрства юстыцыі спрабавалі пераканаць суд у тым, што «Мемарыял» неаднаразова парушаў закон аб «замежных агентах». Гаворка ішла аб адсутнасці адпаведных анатацый для некаторых выданняў.

Юрысты аб'яднання запярэчылі і пераконвалі, што такіх памылак мала, усе былі выпраўленыя, а штрафы выплачаны. Яны таксама падкрэслілі, што дзейнасць «Мемарыяла» «важная з сацыяльнага пункту гледжання», за што ён атрымаў шматлікія ўзнагароды ў Расіі і за мяжой. Яны таксама спасылаліся на петыцыю ў падтрымку, якую падпісалі больш за 250 тысяч інтэлектуалаў, і выказванні салідарнасці з усяго свету.

Падчас слуханняў у зале прысутнічалі дыпламаты з 20 краін, у тым ліку з Польшчы. Перад будынкам суда некалькі сотняў чалавек прадэманстравалі сваю салідарнасць з «Мемарыялам».

ав

Улады Расіі хочуць ліквідаваць найстарэйшую праваабарончую арганізацыю «Мемарыял»

23.11.2021 15:06
Судовае паседжанне аб ліквідацыі «Мемарыяла» мусіць адбыцца 29 лістапада.