Беларуская Служба

Улады Расіі хочуць ліквідаваць найстарэйшую праваабарончую арганізацыю «Мемарыял»

23.11.2021 15:06
Судовае паседжанне аб ліквідацыі «Мемарыяла» мусіць адбыцца 29 лістапада.
Шыльда таварыства "Мемарыял"memo.ru/

Пасяджэнне адкладзена на 29 лістапада, паколькі бок адказчыка не прадаставіў неабходныя дакументы. У Крамлі заявілі, што справа аб ліквідацыі "Мемарыяла" "не стаіць высока на парадку дня", паколькі ў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ёсць больш актуальныя пытанні.

Таварыства "Мемарыял" было заснавана ў 1989 годзе лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Андрэем Сахаравым і іншымі праваабаронцамі. З таго часу "Мемарыял" займаецца аналізам палітычных рэпрэсій у СССР і абаронай правоў чалавека ў сучаснасці.

11 лістапада Генпракуратура РФ звярнулася ў Вярхоўны суд з патрабаваннем ліквідаваць "Міжнародны Мемарыял" за "сістэматычныя парушэнні" закона аб "замежных агентах", а менавіта — за адмову ад маркіроўкі "замежны агент". Адначасова пракуратура Масквы звярнулася ў Масгарсуд з іскам аб ліквідацыі праваабарончага цэнтра "Мемарыял". У матэрыялах цэнтра "прысутнічаюць лінгвістычныя і псіхалагічныя прыкметы апраўдання дзейнасці” тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый, гаворыцца ў матывіровачнай частцы пазова. Размова ідзе пра спіс палітвязняў, які вядуць праваабаронцы.  Акрамя таго, цэнтр ігнаруе патрабаванні аб маркіроўцы "замежны агент", заявілі ў наглядным ведамстве

Атака расійскіх уладаў на "Мемарыял" выклікала рэзкую рэакцыю праваабаронцаў, палітыкаў, журналістаў і гісторыкаў у Расіі і іншых краінах.

20 лістапада ў Маскве прайшла серыя адзіночных пікетаў у падтрымку "Мемарыяла". Іх удзельнікі былі затрыманыя, а 22 лістапада суд у Маскве прызначыў штраф двум з іх - 150 тысяч рублёў журналістцы "Новой газеты" Вікторыі Іўлевай і 20 тысяч - праваабаронцу Юрыю Самадураву, якіх абвінавацілі ў парушэнні правілаў арганізацыі і правядзення мітынгу.

Паводле dw.com