Беларуская Служба

Урад Чэхіі ўвёў надзвычайнае становішча

26.11.2021 09:43
Дагэтуль у Чэхіі цалкам вакцынавана каля 59% насельніцтва.
. .   .
В. а. прэм'ера Чэхіі А. Бабіш Крыніца: PAP/Leszek Szymański

У Чэхіі з пятніцы, 26 лістапада дзейнічае надзвычайнае становішча, уведзенае ўрадам у сувязі з абвастрэннем эпідэмічнай сітуацыі. Міністэрства аховы здароўя Чэхіі паведаміла аб рэкордным ліку новых заражэнняў каранавірусам – амаль 28 тысяч.

У рамках надзвычайнага становішча забараняецца ўжыванне алкаголю ў грамадскіх месцах, адмяняюцца калядныя кірмашы. Колькасць гледачоў на культурных і спартыўных мерапрыемстваў будзе абмежаваны, а рэстараны, клубы і бары будуць працаваць толькі 22.00.

Выконваючы абавязкі прэм'ера Чэхіі Андрэй Бабіш заявіў, што ўрад разглядае магчымасць увядзення абавязковай вакцынацыі:

-Мы павінны ўвесці абавязковую вакцынацыю для медыцынскіх працаўнікоў і дамоў састарэлых, для пажарных, салдат і паліцэйскіх, а таксама для пажылых людзей старэйшыя за 60 гадоў. Мы абсалютна ўпэўненыя, што адказнасць за вакцынацыю можа быць ускладзена на ўзроставую групу 50+.

Супраць абавязковай вакцынацыі для асобных узроставых груп выступіў будучы ўрад пад кіраўніцтвам Пятра Фіалы. Дагэтуль у Чэхіі цалкам вакцынавана каля 59% насельніцтва.

iar/эж


Еўрапейскае агенцтва па леках ухваліла вакцыну для дзяцей ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў

25.11.2021 15:34
Для дзяцей гэтага ўзросту падрыхтавалі іншую вакцыну, чым дарослым. Яе доза з’яўляецца меншай.