Беларуская Служба

Папа Францішак упершыню спаслаўся на мігранцкі крызіс у Беларусі

28.11.2021 15:22
Ён выказаў свой боль у сувязі з гібеллю людзей на мяжы і заклапочанасць іх лёсам, а таксама заклікаў маліцца за тых, хто пакутуе ў свеце.
Папа ФранцішакPAP/EPA/RICCARDO ANTIMIANI

Пра гэта ён казаў у нядзелю падчас сустрэчы на малітве «Анёл Панскі».

Звяртаючыся да вернікаў, Францішак сказаў: «Давайце паразважаем – колькі мігрантаў у гэтыя дні таксама падвяргаецца вельмі вялікай небяспецы і колькі губляюць жыццё на нашых межах».

«У мяне выклікаюць боль навіны пра тое, у якім становішчы знаходзяцца многія з іх; тых, хто загінуў у Ла-Маншы, пра тых, хто знаходзіцца на мяжы Беларусі, многія з іх дзеці; пра тых, хто тоне ў Міжземным моры», – сказаў папа.

Затым ён сказаў: «Балюча пры думцы пра іх; у тым ліку тых, хто быў адпраўлены назад у Паўночную Афрыку, каго захапілі кантрабандысты і ператварылі ў рабоў. Жанчын прадаюць, мужчын катуюць. Ёсць таксама некаторыя, хто спрабаваў перасекчы Міжземнамор'е на гэтым тыдні, шукаючы дабрабыт і знаходзячы замест гэтага магілу».

Папа запэўніў, што моліцца за іх.

ав

На беларуска-літоўская мяжы знайшлі цела мігранта

28.11.2021 14:32
Памежны камітэт Беларусі сцвярджае, што цела збітага бежанца ў спальным мяшку без прыкмет жыцця на беларускі бок падкінулі літоўцы.