Беларуская Служба

Польшчы, Літве і Латвіі будзе прасцей дэпартаваць нелегальных мігрантаў

01.12.2021 16:42
Па просьбе Польшчы, Літвы і Латвіі Еўрапейская камісія пагадзілася прыпыніць і змякчыць некаторыя працэдуры прадастаўлення прытулку, якія дзейнічаюць у ЕС.
-
Польска-беларуская мяжафота: Straż Graniczna

З такім запытам у Брусэль звярнуліся ўлады трох краін у сувязі з выкарыстаннем беларускім рэжымам мігрантаў для ціску на ЕС. Правілы ЕС аб прадастаўленні прытулку будуць прыпынены на шэсць месяцаў.

Гаворка ідзе аб падаўжэнні працэдуры разгляду хадайніцтваў аб прадастаўленні прытулку мігрантам, якія незаконна перасеклі мяжу, і ўтрыманні іх у пунктах часовага ўтрымання. На рэгістрацыю заявы ва ўладаў будзе чатыры тыдні, а не ад трох да дзесяці дзён, як цяпер. Пры гэтым разгляд заяўкі можа заняць да 16 тыдняў.

Акрамя таго, Камісія дазваляе палегчыць дэпартацыю. Краіны змогуць выкарыстоўваць спрошчаныя і больш хуткія працэдуры пры вяртанні мігрантаў у краіны іх паходжання. Першапачаткова сярод еўрапейскіх камісараў не было адзінства ў гэтым пытанні.

Пярэчанні выказалі, у тым ліку, упаўнаважаныя, якія займаюцца пытаннямі вяршэнства закона, Вера Юрава і Дыдзье Рэйндэрс, якія лічылі, што новыя правілы накіраваны супраць мігрантаў, а не супраць беларускага рэжыму. Аднак пераважала меркаванне большасці, што трэба пагадзіцца на просьбу трох краін у сувязі з гібрыднай атакай уладаў у Мінску на ЕС.

ав

Ёсць зялёнае святло ад амбасадараў ЕС на санкцыі супраць беларускага рэжыму

01.12.2021 10:35
Працэдуры будуць завершаны заўтра, калі рашэнне будзе аўтаматычна зацверджана міністрамі энергетыкі краін-членаў, якія збіраюцца ў Бруселі.