Беларуская Служба

У Вене супраць абмежаванняў пратэставалі 40 тысяч чалавек

05.12.2021 16:00
У многіх еўрапейскіх краінах прайшлі пратэсты супраць пандэмічных абмежаванняў
         --, , 4  2021
Плакат «Абавязковая вакцынацыя над маім мёртвым целам» у Франкфурце-на-Майне, Германія, 4 снежня 2021 годаPAP/EPA/CONSTANTIN ZINN

Больш за 40 тысяч праціўнікаў агульнанацыянальнага лакдауну, які дзейнічае ў Аўстрыі з 22 лістапада, і абвешчанага абавязку па вакцынацыі прайшлі ў суботу па вуліцах Вены.

Жыхары Вены прадэманстравалі свая нязгоду са стратэгіяй урада па барацьбе з пандэміяй COVID-19, выносячы банеры з лозунгамі правядзення новых выбараў у краіне. Паводле паліцыі, у контрдэманстрацыі ўдзельнічалі каля 1,5 тысячы чалавек.

Каля 1200 сілавікоў былі накіраваныя на акцыі пратэсту ў аўстрыйскай сталіцы. Супраць людзей, якія закідвалі паліцыянтаў феерверкамі, ужылі пярцовы газ.

У сувязі з ростам захворвання на COVID-19 22 лістапада ўлады Аўстрыі аднавілі лакдаун у краіне і абвясцілі пра абавязковую вакцынацыю, запланаваную на люты.

У Аўстрыі з пачатку пандэміі зафіксавана 1,2 мільёна выпадкаў заражэння каранавірусам, з іх 12 тысяч скончылася смерцю. З моманту ўвядзення лакдауну сярэднясутачная колькасць інфекцый пачала зніжацца.

Таксама пратэсты прайшлі ў Італіі, Грэцыі і Германіі.

ав

У Польшчы стабілізавалася хваля каранавіруса

04.12.2021 11:53
Пакуль гэта стабілізацыя на высокім узроўні заражэння ды смяротнасці.