Беларуская Служба

Літва прадаўжае рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю

08.12.2021 09:27
За апошнія дні колькасць мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна перасячы мяжу Літвы, значна скарацілася.
Kryzys migracyjny dotyczy także granic Litwy i Łotwy z Białorusią
Kryzys migracyjny dotyczy także granic Litwy i Łotwy z Białorusiąshutterstock/Karolis Kavolelis

Сейм Літвы пастанавіў падоўжыць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю. У сваю чаргу прапанова ўвядзення падобнага рэжыму на літоўска-польскай мяжы была адхіленая.

Надзвычайнае становішча ў памежнай зоне Літва ўвяла 10 лістапада. Яго тэрмін мінае ў бліжэйшы чацвер. Прадаўжэнне дзеяння рэжыму азначае забарону на ўезд у памежную зону без адпаведнага дазволу. Надзвычайнае становішча таксама распаўсюджваецца на цэнтры для нелегальных мігрантаў.

Між тым, за апошнія дні колькасць мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна перасячы мяжу Літвы, значна скарацілася. З суботы ў Літву спрабавалі трапіць каля 60 іншаземцаў.

IAR/аз