Беларуская Служба

Олаф Шольц абраны новым канцлерам Германіі

08.12.2021 13:26
63-гадовы палітык СДПГ стаў дзявятым канцлерам ФРГ.
Олаф Шольц Foto: PAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Сацыял-дэмакрат Олаф Шольц быў абраны новым канцлерам Германіі. Яго кандыдатуру падтрымалі 395 дэпутатаў Бундэстагу, супраць прагаласавалі 303 дэпутаты.

Шольц перамог дзякуючы кааліцыйнай дамове, якую надоечы заключылі прадстаўнікі Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, «Зялёных» і Свабоднай дэмакратычнай партыі.

Цяпер Олаф Шольц накіруецца ў прэзідэнцкі палац, дзе кіраўнік дзяржавы прызначыць яго новым канцлерам. Пасля сустрэчы з Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам палітык вернецца ў парламент, дзе прыме прысягу. 63-гадовы палітык СДПГ будзе дзявятым канцлерам ФРГ.

аз

Лідары СДПГ, СвДП і Зялёных падпісалі кааліцыйнае пагадненне

07.12.2021 13:45
Каментатары звяртаюць увагу, што ў кааліцыйным пагадненні, якое налічвае 177 старонак, няма ні слова пра Nord Stream 2.