Беларуская Служба

G7 папярэдзіла Пуціна аб «сур'ёзных наступствах» у выпадку нападу на Украіну

12.12.2021 16:43
«У Расіі не павінна быць сумненняў у тым, што далейшая ваенная агрэсія супраць Украіны будзе мець сурʼёзныя наступствы і будзе дорага каштаваць».
ІлюстрацыяКрыніца: Pixabay

Група G7 папярэдзіла прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб «сурʼёзных наступствах» у выпадку ўварвання ва Украіну. Падчас саміту ў Ліверпулі прадстаўнікі краін «Вялікай сямёркі» асудзілі канцэнтрацыю расійскіх войскаў на мяжы з Украінай і заклікалі Маскву знізіць напружанне ў рэгіёне.

«У Расіі не павінна быць сумненняў у тым, што далейшая ваенная агрэсія супраць Украіны будзе мець сурʼёзныя наступствы і будзе дорага каштаваць», – гаворыцца ў пакуль не апублікаванай афіцыйнай заяве «Вялікай сямёркі», у якую ўваходзяць Вялікая Брытанія, Францыя, ФРГ, Італія, Японія, Канада, ЗША і прадстаўнікі ЕЗ.

Канцэнтрацыя войскаў РФ на мяжы з Украінай назіраецца з пачатку лістапада. Паводле ацэнак аналітыкаў, у рэгіёне могуць знаходзіцца каля 100 тыс. расійскіх салдат. ЗША папярэдзілі, што такая канцэнтрацыя можа зʼяўляцца падрыхтоўкай да ўзброенага ўварвання, і заклікалі да дээскалацыі канфлікту.

iar/эж




Апытанне: Польшча – найвялікшы хаўруснік, а Расія – найвялікшы вораг Украіны

10.12.2021 14:27
Калі летась 22% апытаных украінцаў называлі Беларусь варожай краінай, то цяпер ужо 48%.

G7 зойме цвёрдую пазіцыю па Украіне

11.12.2021 11:40
Захад не заплюшчыць вочы на магчымую агрэсію Крамля.