Беларуская Служба

Міністэрства транспарту Літвы падрыхтавала законапраект аб забароне транзіту з Беларусі

13.12.2021 12:46
Паводле звестак агенцтва BNS, гэта зробіць немагчымым транзіт угнаенняў кампаніі «Беларуськалій» праз тэрыторыю Літвы.
 .
Ілюстрацыйнае фота. PAP/Michał Zieliński

Паводле ТАСС, Міністэрства транспарту і камунікацый Літвы падрыхтавала законапраект, які забараняе транзіт тавараў з Беларусі.

Паводле яго інфармацыі, у законапраекце, які ведамства зарэгістравала 10 снежня, замяшчаецца прапанова ўраду і Сейму Літвы накласці санкцыі на імпартаваную з Беларусі прадукцыю, якая закупляецца непасрэдна або пастаўляецца з гэтай краіны ўскосна. Рэалізацыя такой меры перадухіліць транзіт угнаенняў беларускай кампаніі «Беларуськалій» праз тэрыторыю Літвы, гаворыцца ў паведамленні.

«Дамовы, заключаныя да ўвядзення санкцый у Літве, неадкладна павінны быць скасаваныя ў аднабаковым парадку або пры згодзе бакоў, або іх выкананне мусіць быць спынена на час дзеяння санкцый, – гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да законапраекту. – Забараняецца заключаць пагадненні, рэалізацыя якіх супярэчыла б дзейным у Літве санкцыям».

Як сцвярджае Міністэрства транспарту і камунікацый Літвы, законапраект накіраваны на гарантаванне інтарэсаў бяспекі, якія парушаюцца Беларуссю з дапамогай гібрыднай агрэсіі. Раней у панядзелак міністр камунікацый і транспарту Літвы Марус Скуодзіс паведаміў, што падаў прэм’ер-міністру Інгрыдзе Шыманіце заяву аб адстаўцы з прычыны сітуацыі вакол транзіту ўгнаенняў беларускай кампаніі «Беларуськалій».

9 жніўня ЗША ўвялі санкцыі супраць дзясяткаў беларускіх кампаній, уключаючы ААТ «Беларуськалій», якія набылі моц 8 снежня. Аднак літоўская дзяржаўная кампанія Lietuvos geležinkeliai (LG) заяўляла 8 снежня, што грузы «Беларуськалію» будуць праходзіць праз Літву да студзеня. Гэта азначае, што, як і раней, праз тэрыторыю Літвы будуць праходзіць па шэсць-дзевяць саставаў за суткі. Паводле дамовы з Lietuvos geležinkeliai беларускі бок ужо загадзя разлічыўся за правоз гэтых грузаў.

"Радыё Свабода" / вх

Міністр транспарту Літвы Скуодзіс падаў заяву аб адстаўцы з-за сітуацыі з транзітам беларускіх калійных угнаенняў

13.12.2021 09:33
Міністр камунікацый і транспарту Літвы Марус Скуодзіс падаў заяву аб адстаўцы на імя прэм'ер-міністра Інгрыды Шымоніце.