Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Італіі: Мы чакаем, што беларускі рэжым асудзяць за выкарыстанне мігрантаў

15.12.2021 12:58
«Наўмыснае выкарыстанне мігрантаў у палітычных мэтах недапушчальна».
-
Прэм'ер-міністр Італіі Марыё Драгі PAP/EPA/RICCARDO ANTIMIANI

Прэмʼер-міністр Італіі Марыё Драгі абвясціў у сераду ў парламенце, што яго ўрад разлічвае, што «інструментальнае выкарыстанне мігрантаў беларускім рэжымам» будзе недвухсэнсоўна асуджана на саміце ЕС. Драгі прывёў у гэтым кантэксце меркаванне прэмʼер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага.

Прадстаўляючы інфармацыю ўрада ў Палаце дэпутатаў напярэдадні саміту Еўрапейскага саюза, які пачнецца ў чацвер, Драгі сказаў: «Што датычыцца знешняй палітыкі, мы чакаем, што Еўрапейскі савет адназначна выступіць супраць інструментальнага выкарыстання мігрантаў беларускім рэжымам».

«Наўмыснае выкарыстанне мігрантаў у палітычных мэтах недапушчальна», – дадаў кіраўнік італьянскага ўрада.

Спасылаючыся на сваю сустрэчу з прэмʼер-міністрам Маравецкім 9 снежня, Драгі адзначыў: «Як заявіў польскі прэмʼер-міністр падчас свайго нядаўняга візіту ў Рым, еўрапейскі адказ быў, ён быў мэтанакіраваным і канкрэтным».

ав

За мінулыя суткі 29 чалавек незаконна спрабавалі перасекчы мяжу з Беларусі ў Польшчу

15.12.2021 09:49
Яны кідалі камяні ў функцыянераў польскіх службаў.