Беларуская Служба

Польшча заклікае Еўракамісію расследаваць маніпуляцыі «Газпрома»

16.12.2021 16:31
Гаворка ідзе пра падазрэнні ў тым, што расійскі манапаліст наўмысна абмяжоўвае пастаўкі і павышае кошт блакітнага паліва.
M      .
Mіністр клімату і навакольнага асяродзьдзя Анна Москва.PAP/Wojciech Olkuśnik

Польшча заклікае Еўракамісію неадкладна расследаваць маніпуляцыі «Газпрома» на рынку. Гаворка ідзе пра падазрэнні ў тым, што расійскі манапаліст наўмысна абмяжоўвае пастаўкі і павышае кошт блакітнага паліва. Пра гэта падчас саміту ў Бруселі заявіла міністр клімату і навакольнага асяроддзя Анна Москва, спасылаючыся на справаздачы ведамстваў Еўрасаюза аб сітуацыі на энергетычным рынку.

Пакуль дакументы папярэднія і высокага агульнага ўзроўню, але, па словах польскага міністра, іх дастаткова, каб камісія пачала дзейнічаць.

Міністр Москва заявіла, што на наступным тыдні плануе абмеркаваць гэтае пытанне з камісарам па канкурэнцыі Маргрэтэ Вестагер.

IAR/аз

Прэзідэнт Украіны: санкцыі ЕС павінны прадухіліць эскалацыю, але быць адказам на яе

16.12.2021 09:36
«Наша дзяржава зацікаўлена ў моцнай палітыцы санкцый з мэтай прадухілення магчымай эскалацыі», – сказаў Уладзімір Зяленскі.