Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы: Нельга паддавацца ўльтыматуму Пуціна

20.12.2021 14:46
Лідары дзяржаў Люблінскага трыкутніка ў заходнеўкраінскім мястэчку Гута падпісалі сумесную дэкларацыю салідарнасці ў пытаннях бяспекі.
. , . , . ,  , , 20  2021
А. Дуда, Ул. Зяленскі, Г. Наўседа, мястэчка Гута, Украіна, 20 снежня 2021 года Крыніца: PAP/Andrzej Lange

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда правёў перамовы з прэзідэнтамі Літвы і Украіны Гітанасам Наўседам і Уладзімірам Зяленскім. Лідары Люблінскага трыкутніка абмеркавалі міжнароднае палажэнне. Дуда, Наўседа і Зяленскі разгледзелі крокі, якія неабходна ажыццявіць у дачыненні да праблем, якія стаяць перад краінамі рэгіёну.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падкрэсліў, што перамовы былі шмат у чым прысвечаная двум крызісам – на польска-беларускай і украінска-расійскай межах:

-Гісторыя вучыць, што такім ультыматумам падавацца нельга! Адказ павінен быць рашучы і супрацьлеглы гэтаму ўльтыматуму. Трэба прымусіць да спакою краіну, якая намагаецца рэалізаваць свае мілітарныя ды імперскія амбіцыі.

Прэзідэнт Анджэй Дуда пацвердзіў падтрымку Кіева ў канфлікце з Расіяй, заявіўшы, што бяспека Украіны з'яўляецца«фундаментальным пытаннем».

У сваю чаргу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі дадаў, што яго краіна праводзіць інтэнсіўныя дыпламатычныя дзеянні, каб вырашыць гэты канфлікт мірным шляхам. Зяленскі падзякаваў прэзідэнтам Польшчы і Літвы за прысутнасць на саміце. Як ён дадаў, у гэтых складаных умовах вельмі важныя салідарнасць і падтрымка:

-Мэта – спыніць агрэсіўную палітыку Расіі. Польшча, Літва і Украіна знаходзяцца на пярэднім краі гэтага супраціву. Я разумею, як ніхто іншы, неабходнасць абʼяднаць нашы сумесныя намаганні, наколькі важна цяпер адзінства. Украіна імкнецца абʼяднаць сваіх сяброў вакол ідэі міру і стабільнасці ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Лідары дзяржаў Люблінскага трыкутніка ў заходнеўкраінскім мястэчку Гута падпісалі сумесную дэкларацыю салідарнасці ў пытаннях бяспекі.

Люблінскі трохкутнік быў створаны ў 2020 годзе польскімі, літоўскімі і ўкраінскімі ўладамі. Яго мэта – умацаванне палітычнага, эканамічнага і грамадскага супрацоўніцтва.

iar/эж

Польшчa, Літва, Украіна – агульная гісторыя і агульны вораг

20.12.2021 09:04
Польшча і Літва найбольш актыўна падтрымліваюць украінскую інтэграцыю з Еўрасаюзам і НАТА.