Беларуская Служба

Афіцыйны Лондан успрымае Расію, як пагрозу

27.12.2021 10:43
Брытанскі дзяржаўны міністр па пытаннях бяспекі Дэміан Хайндс назваў Расію, Кітай і Іран найбольш варожымі краінамі. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Leonid Andronov

У ліку трох найбольш варожых краін, якія пагражаюць Вялікабрытаніі, брытанскі дзяржаўны міністр па пытаннях бяспекі Дэміан Хайндс назваў Расію, Кітай і Іран. Інтэрв'ю з палітыкам апублікавала ў нядзелю, 26 снежня, брытанская газета The Daily Telegraph.

«Тры краіны, пра якія я вам казаў, фізічна валодаюць чалавечымі рэсурсамі, у іх-магутная прысутнасць у кіберпрасторы, і яны здольныя разгортваць маштабныя сілы», – падкрэсліў Хайндс. Паводле яго, гэтыя дзяржавы таксама праводзяць інфармацыйныя аперацыі і ўдзельнічаюць у іх «мноствам розных спосабаў».

У сувязі з гэтым англійскі палітык указаў на неабходнасць абнаўлення брытанскага заканадаўства, якое тычыцца процідзеяння замежным выведкам. Дзяржаўны міністр Дэміян Хайндс лічыць, што ў некаторых палажэннях яно састарэла амаль на 100 гадоў.

Прапанаваны брытанскім урадам новы закон Аб супрацьдзеянні дзяржаўным пагрозам прадугледжвае стварэнне новай «схемы рэгістрацыі замежнага ўплыву» для барацьбы са шпіянажам замежных краін.

У якасці чацвёртага дзяржавы, з боку якой Лондан бачыць пагрозу, фігуруе Паўночная Карэя.

паводле dw.com/эж

Крэмль не выключае размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі

21.12.2021 14:54
Адносіны Беларусі з Захадам дайшлі да таго, што Лукашэнка разам з чыноўнікамі загаварылі пра магчымасць  размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі.

Расія не цікавіцца сваімі грамадзянамі, якія ўтрымліваюцца ў беларускіх турмах

24.12.2021 09:01