Беларуская Служба

МЗС Расіі: Мы падтрымаем Беларусь у выпадку расследавання дзейнасці польскіх уладаў на мяжы

30.12.2021 17:42
Паводле Марыі Захаравай, заявы вайскоўца-дэзерціра патрабуюць «дбайнага міжнароднага расследавання».
Maria Zacharowa, rzecznik rosyjskiego MSZ
Maria Zacharowa, rzecznik rosyjskiego MSZShutterstock/Nikolay Androsov

Расiя акажа Беларусі неабходную падтрымку ў выпадку расследавання дзеянняў польскіх уладаў на польска-беларускай мяжы, заявіла на прэс-канферэнцыі прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава.

«Калі беларускія калегі будуць ініцыяваць расследаванне скандальных фактаў, пра якія казаў вайсковец Эміль Чэка, мы акажам ім неабходную падтрымку, у тым ліку, у рамках нашых узаемных абавязацельстваў па праграме сумесных дзеянняў у галіне знешняй палітыкі», – сказала Захарава.

Паводле яе, заявы польскага жаўнера, які ўцёк у Беларусь, пра тое, што польскія вайскоўцы датычныя да забойстваў бежанцаў, патрабуюць «дбайнага міжнароднага расследавання».

17 снежня Беларускі дзяржаўны памежны камітэт паведаміў, што польскі жаўнер нібыта папрасіў прытулку ў Беларусі. Беларусі бок паведамляе, што паляка затрымаў патруль беларускіх памежнікаў каля Тушэмлі ў Гродзенскай вобласці. Мужчына заявіў, што ён не згодны з палітыкай польскіх уладаў ва ўмовах міграцыйнага крызісу.

Надоечы пракуратура ў Варшаве выдала ордэр на арышт дэзерціра.

PAP/аз

Пракуратура выставіла абвінавачванне дэзерціру Эмілю Ч.

21.12.2021 14:01
За дэзерцірства мужчыне пагражае ў Польшчы ад аднаго да дзесяці гадоў турмы.