Беларуская Служба

Расія абмяжоўвае транзіт газу праз Польшчу, Украіну і Славаччыну

04.01.2022 11:27
Паводле часткі заходніх аналітыкаў, такім чынам Масква хоча прымусіць Еўрасаюз пагадзіцца на запуск Nord Stream 2.
Ямальський газопровідBy Samuel Bailey (sam.bailus@gmail.com) - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8462300

Расія на 25 працэнтаў скараціла транзіт газу па трубаправодах, якія праходзяць праз Украіну і Славакію, паведамляе агенцтва «РИА Новости». Таксама цягам двух апошніх тыдняў Масква не карыстаецца польскім участакам газаправода «Ямал». На думку часткі заходніх аналітыкаў, такім чынам расійскія ўлады хочуць прымусіць Еўрасаюз пагадзіцца на запуск Nord Stream 2.

«РИА Новости» звяртае ўвагу на тое, што аб'ём газу, які паступае з Украіны ў Славакію, выразна змяншаецца на працягу трох апошніх дзён. Яшчэ 1 студзеня 2022 года па трубаправодзе за суткі праходзіла больш за 35 мільёнаў кубаметраў паліва. З учорашняга дня яго абʼём скараціўся на 10 мільёнаў кубаметраў.

На думку часткі аналітыкаў ЕС, у тым ліку польскіх экспертаў, гэта Масква адказвае за павышэнне коштаў на газ на еўрапейскай біржы.

IAR /аз

Польшча імкнецца да зніжэння магчымасць газавага шантажу

28.12.2021 11:04
Стратэгію дыверсіфікацыі крыніц паставак энерганосьбітаў урад плануе рэалізаваць, між іншым, дзякуючы газаправоду Baltic Pipe.

Павел Коваль: Патрабаванні Расіі пагражаюць бяспецы Польшчы

30.12.2021 12:37
Расія патрабуе ад Паўночнаатлантычнага альянсу гэтак званых гарантыяў бяспекі.