Беларуская Служба

Польшча імкнецца да зніжэння магчымасць газавага шантажу

28.12.2021 11:04
Стратэгію дыверсіфікацыі крыніц паставак энерганосьбітаў урад плануе рэалізаваць, між іншым, дзякуючы газаправоду Baltic Pipe.
Baltic Pipe
Baltic PipeAutorstwa Lemiel - Praca własna, based on File:Blank political map Europe in 2006 WF.svg, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=72808732

Кантракт з расійскім «Газпромам» на пастаўкі газу заканчваецца ў канцы 2022 года. Тры месяцы да гэтага пачнуцца пастаўкі з нарвежскага шэльфа, запэўнівае ўпаўнаважаны польскага ўраду па пытаннях стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі ў размове з выданнем «Do Rzeczy».

«Мы рэалізуем стратэгію дыверсіфікацыі крыніц паставак газу для польскай эканомікі. Газаправод Baltic Pipe будзе мець магутнасць 10 мільярдаў кубаметраў газу ў год. Больш менш, столькі цяпер Польшча купляе ў рамках доўгатэрміновай дамовы, заключанай з «Газпромам». Тэрмін дзеяння гэтага кантракту заканчваецца ў канцы 2022 года (…). Гэта сапраўды вельмі важны момант не толькі для польскай эканомікі. Такім чынам, мы памяншаем магчымасць палітычнага ціску і шантажу з боку Расеі з выкарыстаннем «газавай зброі», – сказаў Наімскі.
Палітык таксама заявіў, што падрыхтоўка да будаўніцтва першай АЭС у Польшчы павольна, усё ж рухаецца наперад.

«У цяперашні час кампанія «Польскія атамныя электрастанцыі» з'яўляецца ў 100 працэнтах дзяржаўнай кампаніяй спецыяльнага прызначэння. Прадпрыемства мае канкрэтныя прапановы адносна дыслакацыі электрастанцыі. Экалагічная справаздача гатовая і будзе прадстаўленая ў бліжэйшы час. Адным словам, хоць гэтая падрыхтоўчая праца праводзіцца малапрыкметна для грамадства, але рэальна яна набліжае момант стратэгічных рашэнняў урада», – дадаў палітык.

Ён таксама паведаміў, што 2033 год – як тэрмін уводу ў эксплуатацыю першага рэактара ў Польшчы надалей рэалістычны, хоць складаны.

«З Baltic Pipe мы змаглі захаваць запланаваны графік працы на працягу шасці гадоў, і я веру, што мы зможам захаваць яго таксама ў выпадку АЭС» – дадаў Пётр Наімскі ў размове з выданнем «Do Rzeczy».

аз