Беларуская Служба

Папа Францішак прыняў з аўдыенцыяй старшыню польскага Сената

08.01.2022 12:37
Томаш Гродзкі – старшыня Сената Польшчы, відны палітык апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа».
  . , , 8  2022
Пантыфік і Т. Гродзкі, Ватыкан, 8 студзеня 2022 года Крыніца: Vatican Media

У суботу, 8 студзеня старшыня Сената Польшчы Томаш Гродзкі быў прыняты на аўдыенцыі ў папы рымскага Францішка. Падчас візіту ў Ватыкан спікера верхняй палаты польскага парламента суправаджала жонка. Падчас аўдыенцыя адбылася размова польскага апазіцыйнага палітыка і пантыфіка сам-насам.

Пасля сустрэчы з Францішкам Томаш Гродзкі ўсклаў кветкі да магілы Святога Яна Паўла II у базіліцы Ватыкана. Палітык таксама наведвае базіліку Найсвяцейшай Багародзіцы ў рымскім Трастэверэ, дзе ўскладзе кветкі перад мемарыяльнай дошкай бласлаўлёнага кардынала Стэфана Вышыньскага.

Нагадаем, Томаш Гродзкі – старшыня Сената Польшчы, відны палітык апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа».

pap/эж

Старшыня Сената Польшчы сустрэўся з Веранікай Цапкалай

20.08.2020 12:50
Як паведаміў Томаш Гродскі пасля сустрэчы: «Вераніка Цапкала – гэта адна з трох жанчын, якія змянілі вобраз беларускай нацыі».

Спікер Сенату крытыкуе ўрад за яго спосабы змагання з пандэміяй

01.12.2021 17:11
Палітык падкрэсліў, урад не можа ўцячы ад прыняцця непапулярных рашэнняў, баючыся антывакцынальнага лобі.

Спікер Сенату Польшчы прыняў удзел у Саміце спікераў парламентаў Саюза Міжземнамор'я

03.12.2021 15:26
У сваёй прамове маршалак Гродзкі падкрэсліў, што змяненне клімату – гэта пытанне, якое павінна быць адной з прыярытэтных тэм у Еўрасаюзе і яго суседстве.