Беларуская Служба

Данія: кіраўнік разведкі знаходзіцца пад вартай

10.01.2022 17:32
Сёння суд вырашыў, што з чатырох затрыманых асобаў, за кратамі застанецца толькі кіраўнік разведкі.
Сцяг Данііtorben7400 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіраўнік Службы вайсковай разведкі Даніі Ларс Фіндсен застанецца пад вартай. Яго затрымалі ў сувязі з уцечкай сакрэтнай інфармацыі. У снежні па гэтай справе былі затрыманыя чацвёра цяперашніх і былых супрацоўнікаў дацкіх спецслужбаў.

Сёння суд вырашыў, што за кратамі застанецца толькі кіраўнік разведкі. Ларс Фіндсен сказаў, што ён невінаваты, а абвінавачанні, якія яму выставілі, назваў «вар'яцкімі».

Дакладны змест абвінавачання невядомы, невядома таксама, якая сакрэтная інфармацыя была раскрытая і каму яна была перададзеная. Дацкія СМІ паведамляюць, што гаворка ідзе пра прэсу.

Паводле агенцтва Reuters, справа можа быць звязана з раскрыццём у 2020 годзе дацкім грамадскім тэлеканалам DR News інфармацыі аб тым, што вайсковая разведка перадала Агенцтву нацыянальнай бяспекі ЗША тэлекамунікацыйныя дадзеныя, якія дазволілі амерыканскай службе атрымаць доступ да асабістых даных і прыватных размоў грамадзян Даніі.

ІAR/аз