Беларуская Служба

СБУ: Расійскі агент, які планаваў выбухі, арыштаваны

11.01.2022 12:28
Замежніка затрымалі па гарачых слядах, паведамілі ва ўкраінскіх службах.
      , , 9  2022 .
Акцыя «Скажы не Пуціну» ў цэнтры Кіева, Украіна, 9 студзеня 2022 г. PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Служба бяспекі Украіны (СБУ) паведаміла аб выяўленні і арышце агента расійскай ваеннай выведкі, які павінен быў рыхтаваць «серыю нападаў» у Адэскай вобласці. 

Па дадзеных СБУ, выяўлены агент – замежнік, які перыядычна прыязджаў ва Украіну для выканання задач расійскіх спецслужбаў. Ён павінен быў атрымліваць загады ад прадстаўнікоў расійскай ваеннай разведкі, якія дзейнічаюць з сепаратысцкай тэрыторыі Прыднястроўя ў Малдове.

Агент павінен быў ускалыхнуць грамадска-палітычнай сітуацыяй у Адэскай вобласці з дапамогай дыверсій і тэрактаў, сцвярджаюць у СБУ.

Устаноўлена, што ён арганізаваў у снежні ў Адэсе падпал аўтамабіля ўкраінскіх узброеных сіл і пашкодзіў помнік украінцам, якія загінулі ў вайне на Данбасе. У далейшым аб'ектамі яго дзейнасці павінны былі стаць офісы патрыятычных грамадскіх арганізацый і ваенная тэхніка.

Па дадзеных СБУ, такім чынам расійскія службы хацелі правесці інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі ў кантэксце нібыта «наяўнасці ў Адэскай вобласці прарасійскага падполля і антыўкраінскіх настрояў жыхароў».

Агент быў затрыманы на гарачым учынку пры сустрэчы з выканаўцам. Затрыманы паставіў новае заданне па падпале ваеннай тэхнікі і пералічыў грошы за папярэдні падпал ваеннага аўтамабіля, сцвярджаюць у СБУ.

Яму прад’яўлена абвінавачанне ў падазрэнні ў злачынстве па артыкуле аб тэракце. Ён арыштаваны.

ав

Украіна: Расія, як агрэсар, не мае права выстаўляць патрабаванні

10.01.2022 11:45
Паводле ўкраінскага віцэ-прэм’ера, патрабаванні Масквы аб бяспецы павінны пачацца з вываду войскаў з Украіны.