Беларуская Служба

Збігнеў Рау: Рызыка вайны сёння найбольшая за апошнія 30 гадоў

13.01.2022 11:34
Польшча прадставіла прыярытэты свайго старшынства ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
Кіраўнік польскага МЗС Збігнеў РауFoto: twitter.com/@MSZ_RP

Падчас сесіі Пастаяннага савета Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ў Вене, міністр замежных спраў Польшчы прадставіў прыярытэты польскага старшынства ў АБСЕ.

Паводле Збігнева Рауа (Zbigniew Rau), рызыка вайны сёння найбольшая за апошнія 30 гадоў. Ён падкрэсліў, што краіны-члены сутыкаюцца з мноствам пагроз, такімі як узброеныя канфлікты, тэрарызм, паслабленне механізму кантролю над узбраеннямі, а таксама парушэнні правоў чалавека.

Гаворачы аб сітуацыі вакол Украіны, міністр Рау падкрэсліў, што ў цэнтры ўвагі павінна быць мірнае вырашэнне праблемы пры захаванні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны:

- Мы павінны засяродзіцца на мірным урэгуляванні канфлікту ва Украіне і вакол яе ў адпаведнасці з мінскімі пагадненнямі і з поўнай павагай да суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і адзінства Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах.

Збігнеў Рау заявіў, што не варта шкадаваць намаганняў для завяршэння канфлікту ў Грузіі. Польскі палітык таксама выказаў занепакоенасць сітуацыяй у Казахстане.

IAR/аз