Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС Германіі наведае Маскву пасля Кіева

15.01.2022 08:45
У разгар канфлікту паміж Расіяй і Украінай Аналена Бербок у пачатку наступнага тыдня зробіць інаўгурацыйныя візіты ў Кіеў і Маскву, дзе ў тым ліку абмяркуе патрабаванні РФ аб «гарантыях бяспекі».
Annalena Baerbock chce ożywić Trójkąt Weimarski
Annalena Baerbock chce ożywić Trójkąt Weimarskiphotocosmos/shutterstock

Кіраўнік МЗС ФРГ Аналена Бербок (Annalena Baerbock)сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і міністрам замежных спраў Дзмітрыем Кулебам у Кіеве 17 студзеня.

Потым яна адправіцца ў Маскву. На 18 студзеня там у тым ліку запланаваны яе перамовы з міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым.

Як адзначыў на брыфінгу ў Берліне прэс-сакратар МЗС ФРГ, адной з задач паездкі стане спроба па дасягненні прагрэсу ў рабоце "нармандскага фармату". Гэтыя перамовы паміж Расіяй і Украінай пры пасярэдніцтве Германіі і Францыі доўгі час былі замарожаныя. Апошні раз сустрэча на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў праходзіла ў Парыжы ў 2019 годзе.

У Кіеве Бербок таксама правядзе сустрэчу з супрацоўнікамі спецыяльнай маніторынгавай місіі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). Акрамя гэтага, чакаецца абмеркаванне вадароднай стратэгіі Украіны.

Запланаваныя на 18 студзеня ў Маскве перагаворы з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым будуць прысвечаны крызісу вакол Украіны. Пры гэтым Бербок паспяшалася развеяць надзеі на хуткае збліжэнне Расіі і Захаду і разрадку напружанасці ў адносінах паміж імі. На працягу двух гадоў у Савеце НАТА-Расея не праводзілася ніякіх перамоваў. Таму ніхто не можа чакаць вырашэння праблемы за некалькі гадзін.

Расія размясціла на мяжы з Украінай каля 100 000 вайскоўцаў. Захад асцерагаецца ўварвання войскаў РФ на тэрыторыю Украіны. Масква прад'яўленыя ёй абвінавачванні абвяргае і ў сваю чаргу патрабуе гарантый сваёй бяспекі і непашырэння НАТА на ўсход, а таксама выступае супраць прыняцця Украіны ў Паўночнаатлантычны альянс. Захад жа настойвае на неадкладным адводзе расейскіх войскаў з прымежнай зоны.

Паводле Deutsche Welle, Наталія Каралёва / вх