Беларуская Служба

Разведка: Расія рыхтуе правакацыі

14.01.2022 17:29
Расія рыхтуецца да правядзення спецаперацыі на Данбасе пад чужым сцягам, каб стварыць агоду для поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.
USA oczekują od Rosji deeskalacji napięcia na wschodzie Europy
USA oczekują od Rosji deeskalacji napięcia na wschodzie EuropyPAP/ITAR-TASS/Yuri Smityuk

Пра гэта заявіў амерыканскі саветнік па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван, інфармуе CNN.

Разведка ЗША мае інфармацыю, якая паказвае на тое, што Расія ўжо падрыхтавала групу аператыўнага ўварвання для правядзення гэтай спецаперацыі. Злучаныя Штаты таксама маюць доказы таго, што Расія навучыла баевікоў на Данбасе вядзенню баявых дзеянняў у гарадскіх умовах і выкарыстанню выбуховых рэчываў для правядзення актаў сабатажу.

«Наша разведка атрымала інфармацыю аб тым, што Расія закладвае аснову, каб мець магчымасць сфабрыкаваць нагоду для ўварвання», – сказаў Саліван.

Паводле яго слоў, такі сцэнарый Расія выкарыстала ў 2014 годзе. Цяпер яна пастараецца яго паўтарыць. «Мы бачылі гэты сцэнар у 2014 годзе. Яны зноў рыхтуюць гэты спектакль. І ў нас, і ў адміністрацыі будуць дадатковыя падрабязнасці, пра якія мы раскажам праз 24 гадзіны!», – падсумаваў ён.