Ва ўрадзе Літвы падкрэсліваюць, што ў выпадку пагаршэння сітуацыі на мяжы з Беларуссю рэжым надзвычайнага становішча будзе ўведзены ў тэрміновым парадку. Вільня таксама заяўляе, што праверкі на мяжы застануцца ўзмоцненымі.
Надзвычайнае становішча не сталі працягваць, бо апошнім часам памежныя ўлады Літвы зафіксавалі менш спробаў перасячэння мяжы.
У Вільнюсе мяркуюць, што ў Беларусі яшчэ можа заставацца некалькі тысяч чалавек, якія паспрабуюць выкарыстаць Літву, каб трапіць у Еўрасаюз. Усё часцей фіксуюцца спробы перасячэння мяжы таксама з расійскага боку.
Начальнік Дзяржаўнай памежнай службы Рустамас Любаевас (Rustamas Liubajevas) паведаміў, што вяртанне да звычайнага рэжыму працы памежнікаў пакуль не плануецца. Ён таксама адзначыў, што ў Літве створаны дзейсны механізм, які дазваляе дынамічна і гнутка рэагаваць на змены сітуацыі на мяжы.
Учора на працягу дня ў Літву без адпаведны дакументаў спрабавалі трапіць 18 чалавек. Працягваюцца спробы трапіць у ЕС праз латвійскую мяжу. Там учора развярнулі 32 чалавекі.
IAR /вх