Беларуская Служба

У МЗС Расіі анансавалі тэлефонную размову Лаўрова і Блінкена

31.01.2022 12:30
Тэлефонная размова палітыкаў павінна адбыцца заўтра. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/FabrikaSimf

Тэлефонная размова кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова і дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена адбудзецца ў аўторак, паведаміла журналістам афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава.

Раней намеснік дзяржсакратара Вікторыя Нуланд у эфіры тэлеканала CBS паведаміла, што «дзяржсакратар Энтані Блінкен і міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў хутчэй за ўсё правядуць размову на наступным тыдні».

Такім чынам, пацверджанне, датычнае размовы, прыйшло таксама з Масквы.

вс