Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы: Мы гатовы перадаць Украіне абарончыя ўзбраенні

01.02.2022 09:04
Палітык падкрэсліў, што Польшча салідарна з Украінай перад абліччам расійскай пагрозы, але «сёння словаў салідарнасці недастаткова».
Polish Prime Minister Mateusz Morawiecki.
Polish Prime Minister Mateusz Morawiecki.Photo: PAP/Albert Zawada

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі напярэдадні візіту ў Кіеў заявіў, што Польшча гатовая перадаць Украіне як прадметы першай неабходнасці, так і абарончую зброю. Кіраўнік польскага ўрада аб патрэбах суседняй краіны, у сувязі з пагрозай з боку Расіі, пагаворыць сёння, 1 лютага з прэмʼер-міністрам Дзянісам Шмыгалём і прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

Аб падрабязнасцях візіту ў Кіеў прэмʼер-міністр Маравецкі распавёў на канферэнцыі ў Варшаве. Палітык падкрэсліў, што Польшча салідарна з Украінай перад абліччам расійскай пагрозы, але «сёння словаў салідарнасці недастаткова»:

-Мы гатовы дапамагчы ў тым ліку праз перадачу прадметаў першай неабходнасці, патрэба ў якіх вынікае з вельмі сурʼёзнай пагрозы ваеннага ўварвання. Таксама мы гатовы перадаць абарончыя ўзбраенні. Пра гэта мы ўжо размаўлялі з прэзідэнтам, абгаворым гэта пытанне з украінскім прэмʼерам і прэзідэнтам, каб удакладніць, у чым ёсць запатрабаванасць і перадаць украінцам адпаведныя ўзбраенні.

Прэм’ер удакладніў, што Польшча гатовая перадаць, у прыватнасці, боепрыпасы, ПЗРК Grom і дроны рознага тыпу.

Акрамя польскага прэмʼер-міністра ў Кіеў 1 лютага прыляціць брытанскі прэмʼер Борыс Джонсан. Паводле паведамленняў украінскіх СМІ, прэмʼер-міністры Польшчы, Вялікабрытаніі і Украіны могуць паведаміць аб новым фармаце супрацоўніцтва паміж краінамі, накіраваным на супрацьдзеянне расійскай агрэсіі. Аднак такая інфармацыя афіцыйна не пацверджаная.

iar/эж