Беларуская Служба

СМІ: Украінцы масава закупляюць зброю для самаабароны

06.02.2022 14:09
Зброя зараз з'яўляецца гучнай тэмай у інтэрнэце.
 t
Украінскія рэзtрвісты ўдзельнічаюць у вайсковых вучэннях пад КіевамFoto: PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

СМІ: Украінцы масава закупляюць зброю для самаабароны і ўдзелу ў тэрытарыяльнай абароне. Зброя зараз з'яўляецца гучнай тэмай у інтэрнэце.

Падлічана, што кожны год украінцы купляюць каля 70 тысяч штук зброі, а па дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў колькасць легальнай зброі ў абарачэнні дасягае 1,3 мільёна. Украінскія СМІ пішуць, што ў студзені галіна зафіксавала значны рост попыту на зброю.

Нягледзячы на тое, што зброя зʼяўляецца нятаннай пакупкай і патрабуе афіцыйнага дазволу на яе выкарыстанне, то гэта не перашкаджае ўкраінцам. Многіх дадаткова матывуе стварэнне тэрытарыяльнай абароны, да якой можна далучыцца з уласнай зброяй. Украінцы, якія ўваходзяць у гэтае фармаванне, могуць выкарыстоўваць сваю паляўнічую зброю і амуніцыю пры выкананні сваіх задач.

Разам з напружанасцю на ўкраінскіх межах з-за збору войскаў Расіяй у сацыяльных сетках Украіны зʼяўляецца ўсё больш фота і паведамленняў пра зброю. Напрыклад, ветэран вайны на Данбасе і заснавальнік Veterano Group, прапануе ў Facebook бясплатную піццу для ўсіх, хто зарэгістраваў сваю зброю ў студзені гэтага года. Як ён падкрэсліў, ён хоча выказаць удзячнасць тым людзям, якія ў выпадку нападу гатовыя абараняць сваю радзіму.

ав

Германія разглядае магчымасць накіраваць у Літву дадатковыя войскі

06.02.2022 11:30
Гэта звязана з ростам напружанасці ў рэгіёне і тым, што Расія размясціла войскі ля мяжы з Украінай.