З сённяшняга дня Літве забаронена перавозіць асобныя грузы праз тэрыторыю Беларусі. Забарона распаўсюджваецца ў асноўным на прадукцыю, якая перавозіцца ва Украіну з НПЗ Мажэйках, які належыць PKN Orlen, і азотныя ўгнаенні кампаніі Achemа.
На мінулым тыдні кампанія PKN Orlen абвясціла, што прадукцыя з НПЗ у Мажэйках будзе перавозіцца ва Украіну праз Польшчу. Плоцкі канцэрн летась набыў літоўскую кампанію Mockavos Terminalas. Гэта адзіны чыгуначны перагрузачны тэрмінал, размешчаны на польска-літоўскай мяжы. Ён выкарыстоўваецца для перагрузкі прадукцыі з НПЗ Мажэйках.
Кампанія Orlen падкрэслівае, што дзякуючы гэтаму дзеянні беларускіх уладаў нейтральна ўплываюць на працу кампаніі.
Аднак генеральны дырэктар кампаніі Achema Рамунас Міляўскас, якая займаецца вытворчасцю азотных угнаенняў, кажа, што закрыццё літоўска-беларускай мяжы азначае скасаванне бягучых і будучых кантрактаў з заказчыкамі, а патэнцыйнае перанакіраванне транспарту праз Латвію прывядзе да павелічэння лагістычных выдаткаў.
Увядзенне забароны на перавозку некаторай літоўскай прадукцыі з'яўляецца адказам мінскага рэжыму на забарону на транзіт калійных угнаенняў вытворчасці кампаніі «Беларуськалій», уведзеныя Вільняй. У снежні беларуская кампанія трапіла пад санкцыі ЗША, а ўрад Літвы прызнаў супрацу з кампаніяй пагрозай дзяржаўнай бяспецы.
IAR /аз