Беларуская Служба

Украіна пацвярджае паведамленні пра магутную DDoS-атаку на ўрадавыя сайты

16.02.2022 10:46
Паводле ўладаў, каманда сайту дзяржаўных паслуг «Дія» адбіла атаку хакераў з чатырох краін, у тым ліку Расіі.
K.    .
Kібератака. Здымак мае ілюстрацыйны характар.shutterstock.com/AlyoshinE

Улады Украіны пацвярджаюць, што дайшло да кібератакаў на дзяржаўныя сайты і сайты двух дзяржаўных банкаў. Учора пра магутную DDoS-атаку на ўрадавыя сайты, у тым ліку сайты Мінабароны і Узброеных сіл Украіны паведаміў урадавы Цэнтр стратэгічнай камунікацыі і інфармацыйнай бяспекі Украіны.

У выніку кібератакі адбыліся таксама перабоі ў працы электроннага банкінгу «Приватбанк» і «Ощадбанк». Улады фінансавых установаў запэўнілі сваіх кліентаў, што іх зберажэнні бяспечныя.

Намеснік прэм’ера і міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхайла Фёдараў паведаміў, што каманда сайту дзяржаўных паслуг «Дія» адбіла атаку хакераў з чатырох краін – Расіі, Кітаю, Чэхіі і Узбекістану.

IAR/аз

Працягваюццa дыпламатычныя намаганні па зніжэнні напружанасцi вакол Украіны

15.02.2022 14:21
Сёння ў Маскве ад імя Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе пра ўкраінска-расійскі крызіс размаўляў кіраўнік польскай дыпламатыі Збігнеў Рау.