Беларуская Служба

ЕС пагражае Расіі самымі жорсткімі ў гісторыі санкцыямі

24.02.2022 09:20
Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль лічыць, што абмежаванні прывядуць да беспрэцэдэнтнай ізаляцыі Расіі.
    .
Кіраўнік дыпляматыі Еўрасаюза Жазэп Барэль.PAP/EPA/KENZO TRIBOUILLARD / POOL

Кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза заявіў, што санкцыі, якія будуць уведзеныя супраць Расіі, будуць самымі жорсткімі, якія ЕС калі-небудзь уводзіў у сваёй гісторыі. Жазэп Барэль падкрэсліў, што яны выклікаюць беспрэцэдэнтную ізаляцыю Расіі за яе напад на Украіну.

«Гэта самыя змрочныя гадзіны для Еўропы з часоў Другой сусветнай вайны. Гэта не толькі парушэнне міжнароднага права, але і парушэнне асноўных прынцыпаў чалавечага суіснавання», – заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕС.

Вечарам у Бруселі лідары ЕС сустрэнуцца на пазачарговым саміце, каб падрыхтаваць пакет новых абмежаванняў супраць Расіі.

IAR /аз

ЕС, НАТА, ААН асуджаюць напад Расіі на Украіну

24.02.2022 08:18
Кіраўнікі Еўракамісіі і Еўрапейскага савета абвясцілі аб далейшых санкцыях супраць Расіі.