«Мы рашуча асуджаем неабгрунтаваны напад Расіі на Украіну», – напісалі ў Твітары старшыні Еўрапейскай рады і Еўракамісіі Шарль Мішэль і Урсула фон дэр Ляен.
«У гэтыя цёмныя гадзіны мы думаем пра Украіну і пра нявінных жанчын, мужчын і дзяцей, якія сутыкаюцца з гэтым нічым не справакаваным нападам і страхам за сваё жыццё. Мы прыцягнем Крэмль да адказнасці», – напісалі еўрапейскія лідары.
Кіраўнікі Еўракамісіі і Еўрапейскага савета абвясцілі аб далейшых санкцыях супраць Расіі за напад на Украіну.
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна спыніць агрэсію супраць Украіны. Ваенныя дзеянні павінны быць неадкладна спыненыя, сказаў ён.
Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг назваў напад Расіі на Украіну «безразважным і нічым не справакаваным» і абвясціў пра сустрэчу саюзнікаў па гэтым пытанні.
IAR /аз