Беларуская Служба

Еўрапейская паветраная прастора закрываецца для расійскіх самалётаў

27.02.2022 13:31
Магчыма яшчэ сёння будзе прынятае сумеснае рашэнне краін ЕС па закрыцці паветранай прастору для расійскіх самалётаў.
      .
Еўрапейская паветраная прастора закрываецца для расійскіх самалётаў.PAP/Leszek Szymański

Сёння магчымае сумеснае рашэнне краін ЕС аб закрыцці паветранай прасторы для расійскіх самалётаў. Адной з першых была Польшча. Па словах дыпламатаў у Бруселі, такія дамоўленасці могуць быць зроблены падчас відэаканферэнцый з удзелам міністраў замежных спраў ЕС.

Закрыццё паветранай прасторы з'яўляецца нацыянальнай кампетэнцыяй, таму рашэння зверху быць не можа, але – як патлумачыў дыпламат – чакаецца заява ўсіх краін па гэтай справе і каардынацыя згаданага рашэння ў рамках санкцый ЕС.

Пад увагу бярэцца таксама магчымасць увядзення забароны для расійскіх суднаў заходзіць у еўрапейскія парты.

Да гэтага часу сваю паветраную прастору для расійскіх самалётаў закрылі: Польшча, Балгарыя, Чэхія, Германія, Фінляндыя, Данія, Бельгія, краіны Балтыі, Італія.

Расія, у сваю чаргу, не дазваляе машынам з гэтых краін пралятаць над сваёй тэрыторыяй.

IAR/аз

Польшча закрывае паветраную прастору для расійскіх авіякампаній

25.02.2022 17:51