Паўднёвакарэйскі канцэрн Hyundai да 5 сакавіка спыняе працу свайго аўтазборачнага завода ў Санкт-Пецярбургу. Прычына – праблемы з забеспячэннем завода ў выніку зрыву ланцужкоў паставак.
З-за ўварвання Расіі ва Украіну гандаль з агрэсарам быў абмежаваны шэрагам аўтамабільных кампаній. General Motors і Daimler Truck прыпынілі экспарт аўтамабіляў у Расію. Тое ж самае зрабілі Volvo і Volkswagen, а Mercedes-Benz прадаў свае ўдзелы ў расійскім Камскім аўтамабільным заводзе (КамАЗ).
Авіягігант з ЗША Boeing таксама прыпыніў свае кантакты з Расіяй.
IAR /аз