Беларуская Служба

Bloomberg: ЗША забароняць імпарт расiйскай нафты

08.03.2022 16:30
Да ўвядзення забароны на імпарт расійскай нафты надоечы заклікаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
   i .
ЗША забароняць імпарт расiйскай нафты.PAP/EPA/SHAWN THEW

Злучаныя Штаты Амерыкі забароняць імпарт расійскай сырой нафты і іншых энергарэсурсаў, паведамляюць амерыканскія СМІ. Рашэнне па гэтым пытанні Белы дом павінен абвесціць сёння.

Белы дом абвясціў, што каля 16:45 па польскім часе прэзідэнт Джо Байдэн выступіць, каб абвясціць «дзеянні, накіраваныя на пакаранне Расеі за нічым не справакаваную і неапраўданую вайну ва Украіне».

Па словах прадстаўнікоў адміністрацыі, Джо Байдэн агучыць рашэнне аб забароне імпарту расійскай нафты, звадкаванага прыроднага газу і вугалю. Забарону на імпарту расійскіх энерганосьбітаў ЗША ўводзяць самастойна, без удзелу еўрапейскіх саюзнікаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў забараніць імпарт расійскай нафты. У апошнія дні гэты крок атрымаў міжпартыйную падтрымку ў Кангрэсе.

IAR/аз

ЗША і ЕС увялі дадатковыя санкцыі супраць Расіі і Беларусі

03.03.2022 08:10
«Мы адключым Беларусь ад імпарту ключавых тэхналогіі», – заявіў Энтані Блінкен.